Глушылкі змагаюцца з надакучлівымі размовамі па мабільным
У Амэрыцы рэзка ўзрос попыт на глушылкі для мабільных тэлефонаў. Цяпер прыпыніць гучную гутарку ў грамадзкім месцы вельмі проста — дастаткова націснуць на маленькую пімпачку ў сваёй кішэні.
Стаміліся ад «інтэлектуальных» гутарак нашых суайчыньнікаў на ўвесь аўтобус? Ня можаце сканцэнтравацца ў бібліятэцы, таму што «прэкраснае» стварэньне на ўсю залю дамаўляецца аб набыцьці курсавой? Або спатканьне з каханай/-ым псуе тоўсты дзядзька за суседнім столікам, які крычыць на ўсю рэстарацыю «Ты чо, Калян, не дарубаеш»? Тады мы ляцім да вас! Дакладней, папрасіце сяброў у ЗША даслаць вам адтуль глушылку для мабілак.
Гэтая прылада, афіцыйна забароненая, патрапіла ў
«XXI стагодзьдзе характарызуецца тым, што людзі ніяк не абмяжоўваюць сябе дзеля іншых. Тыя, хто размаўляе па мабільным, зусім не зьвяртаюць увагі на тых, хто навокал, і лічаць сябе правымі. Тыя ж, хто глушыць мабільнікі, знаходзяць свае правы больш істотнымі», — кажа Джэймс Кэтц, кіраўнік цэнтра Мабільных камунікацыяў.
Кошт прылады — ад 50 даляраў да некалькіх сотняў. Дзеяньне: блякіроўка сыгналу ад радыюсу 10 мэтраў і да стварэньня бессыгнальнай зоны.
Прычым, пакуль глушылка не працуе, заўважыць яе радарам немагчыма. Таксама нябачная яна і воку — прылада проста месьціцца ў кішэні.
Мабільным апэратарам, вытворцам тэлефонаў і паліцыі пакуль толькі і застаецца, што разводзіць рукамі.
Фота - tech.co.uk