Беларусь прымае в'етнамскіх студэнтаў

Як адзначыў в'етнамскі амбасадар у Беларусі, В'етнам надае першараднаев'етнамец значэньне супрацоўніцтву зь Беларусьсю ў галіне адукацыі. З 1962 па 1996 год у нашай краіне вучыліся 1076 студэнтаў зь В'етнама. Са сценаў беларускіх ВНУ выйшлі 152 кандыдаты навук, 3 дактары навук, 155 прадстаўнікоў гэтай дзяржавы скончылі тэхнікумы.

Цяпер у ВНУ Беларусі вучацца 63 студэнты-в'етнамцы. Гэтай вясной дыплёмы беларускіх ВНУ атрымаюць яшчэ 5 чалавек. Амбасадар распавёў, што многія спэцыялісты, якія скончылі беларускія ВНУ, працуюць цяпер у розных краінах сьвету. Нгуен Ван Нгань лічыць, што гэтыя факты лепш за ўсё гавораць аб прафэсійнасьці беларускай вышэйшай школы. Аляксандр Радзькоў падкрэсьліў, што аб'ём міжнародных кантрактаў, заключаных вышэйшай школай Міністэрства адукацыі Беларусі ў 2003 годзе, склаў больш як 2,2 мільёна даляраў ЗША.

Пальму першынства ў супрацоўніцтве з замежнымі кампаніямі дзеляць дзьве ВНУ - Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Беларускі ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Цікавасць да нашай сыстэмы адукацыі ў сьвеце вельмі высокая, падкрэсліў міністр, і цяпер важна на страціць кантакты і наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва паміж канкрэтнымі ўнівэрсытэтамі. Так, напрыклад, апошнім часам зь в'етнамскімі ВНУ сталі актыўна супрацоўнічаць БДУ, БНТУ і Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Аляксандр Радзькоў перадаў запрашэньне міністру адукацыі В'етнама, які зьяўляецца выпускніком БДУ, наведаць у бліжэйшы час Беларусь.

Паводле БЕЛТА.

Jaryk 18:00, 02/04/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0539 seconds.