У Тэгеране прайшлі студэнцкія пратэсты
У адным са студэнцкіх гарадкоў сталіцы Ірана ў аўторак прайшлі пратэсты пад антыўрадавыя лёзунгі.
Як паведамляюць паўафіцыйныя крыніцы ў сталіцы Ірана, пратэстуючых было 50 чалавек, яны зьяўляюцца студэнтамі розных ВНУ Тэгерана.
Гэта ня першыя студэнцкія пратэсты ў іранскай сталіцы. Раней у верасьні больш за сто чалавек удзельнічала ў сутычках з паліцыяй і прыхільнікамі Ахмадынэджада ў адным са студэнцкіх гарадкоў, дзе чакаўся выступ прэзыдэнта краіны.
Паводле Радыё Свабода
Каментары праз FACEBOOK