Падлічана, хто з эўрапейцаў часьцей за ўсіх наведвае кінатэатры

Па выніках дасьледваньняў Эўрапейскага статыстычнага агенцтва Eurostat ірляндцаў можна назваць самымі адданымі наведвальнікамі кінатэатраў. Беларусы ў кінатэатры ходзяць таксама ахвотна, але колькасьць прапанаваных у грамадзкім пракаце фільмаў істотна адстае ад эўрапейскай.

Сярэднестатыстычны жыхар Ірляндыі ходзіць у кінатэатар 4,2 разы ў год. У сярэднім жыхар Еўразьвязу наведвае кіно 1, 9 разы у год. Вялікія аматары кіно жывуць таксама ў Францыі, дзе ў сярэднім кінатэатры наведваюць прыблізна 3 разы ў год, іспанцы – 2,8 разы ў год, і жыхары Люксэмбурга – 2,7 разоў у год. А жыхары ЗША яшчэ актыўней за грамадзянаў Эўразьвязу. Сярэдні амэрыканец ходзіць у кінатэатар 7,6 разоў у год. Такія дадзеныя прыводзіла амэрыканская Асацыяцыя кінапрадусараў у сярэдзіне ліпеня 2006 году.

Найменш сярод эўрапейскіх краінаў ходзяць ў кінатэатры жыхары Румыніі – у сярэднім 0,1, Баўгарыі – 0,3 і Славакіі – 0,6 разоў у год.

За мінулы год 51% жыхароў Эўразьвяза пабывалі ў кінатэатрах мінімум адзін раз. Зрэшты, у розных краінах гэтыя паказчыкі розныя: 71% грамадзян Швэцыі і  69% жыхароў Даніі таксама наведалі кінатэатар. У ЗША 64% насельніцтва ходзяць у кінатэатар амаль двойчы ў год.

Па дадзеных унітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» у Менскай вобласьці ў 2006 годзе кінатэатры наведала звыш 3,7 млн. гледачоў, гэта прыблізна 36% усіх наведвальнікаў па краіне. Па гэтай статыстыцы, у сярэднім, кожны жыхар менскай вобласьці наведаў кінатэатар за год 2,5 разы.

Зь верасьня 2007 кінатэатры ў Менску, якія разьмешчаныя ў цэнтры горада, пачалі працаваць амаль да поўначы. Апошнія вечаровыя сэансы пачынаюцца ў 22.00-22.30. Раней апошні сэанс пачынаўся ў 21.30.

Ілюстрацыя - allposters.com­

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0631 seconds.