Каманда БДУ заняла трэцяе месца на сусьветным чэмпіянаце па праграмаваньні

Учора ў Празе завяршыўся ўсясьветны чэмпіянат у праграмаваньні сярод вышэйшых навучальных установаў. Каманда Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту заняла трэцяе месца. Першымі былі прадстаўнікі дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфармацыйных тэхналёгіяў, мэханікі і оптыкі з Санкт-Пецярбургу. Другія – студэнты Каралеўскага ўнівэрсытэту Швэцыі. Спонсарам гэтага чэмпіянату (ACM International Collegiate Programming Contest), які лічыцца самым прэстыжным сярод конкурсаў праграмістаў, зьяўляецца кампанія IBM, а гаспадарамі сёлетняга турніру выступілі Праскі тэхнічны ўнівэрсытэт і мэрыя Прагі.

Удзел у першых колах чэмпіянату бралі болей за 3 тысячы каманд з амаль 1500 унівэрсытэтаў 75 краінаў сьвету. У фінале паміж сабой спаборнічалі ўжо толькі 73 найлепшыя каманды сьвету, у склад якіх уваходзілі па тры чалавекі. Дарэчы, студэнтаў з каманд ляўрэатаў чакаюць ня толькі прызы, але і спэцыяльныя стыпэндыі.

Паводле "Радыё Свабода".
@ptymist 00:00, 02/04/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3296 seconds.