Будучыня чалавецтва: двухмэтровыя волаты, правячая эліта і тупыя гобліны

Што будзе з чалавецтвам у 3000 годзе? Дасягне фізычнай вяршыні - прадказвае эвалюцыяніст Лёнданскай школы эканомікі Олівэр Кары. А яшчэ праз 10 000 год людзі разьдзеляцца на два віды: прывабную і разумную правячую эліту і на бязмозглых, жахлівых гоблінаў.

­

Олівэр Кары (Oliver Curry) – вядомы эвалюцыяніст Лёнданскай школы эканомікі. Ён лічыць, што сваёй фізычнай вяршыні чалавецтва дасягне ў 3000 годзе. Сярэдні чалавечы рост будзе каля 2 мэтраў, а працягласьць жыцьця – 120 год.

На зьнешні выгляд нашых вельмі далёкіх  нашчадкаў паўплываюць дасягненьні плястычнай хірургіі: у мужчын рысы твару стануць сымэтрычнымі, мужчынская годнасьць - яшчэ больш годнай:), а голас панізіцца.

Жанчыны змогуць забыць пра эпіляцыю: валасы застануцца толькі на галаве і будуць бліскучымі і густымі. А мужчыны ня будуць ведаць куды глядзець: у вялікія вочы або на вялікі бюст.

Зьнікнуць і расавыя адрозьненьні – усе, як адзін, будуць раўнамернага кававага колеру.

Але доўжыцца тое будзе ня доўга: залежнасьць ад тэхналёгіяў прывядзе да драматычных і непазьбежных зьменаў. Здарыцца гэта праз год 10 000 пасьля фізычнага росквіту чалавецтва. Лекі аслабяць чалавечы імунітэт і дарослыя стануць усё больш падобнымі да дзяцей.

У выніку людзі разьдзеляцца на тых, у каго ёсьць усё, і тых, хто ня мае нічога.

Даклад Олівэра Кары, які нагадвае зьмест кніжкі нашага дзяцінства «Незнайка на Луне», быў падрыхтаваны для мужчынскага тэлеканала Bravo і выклікаў шырокі рэзананс у Вялікабрытаніі.

SlaDa 17:04, 29/10/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0633 seconds.