Маштабнае сацыялягічнае дасьледваньне з ўдзелам студэнтаў у Менску
Комплекснае сацыялягічнае дасьледваньне, у якім, мяркуецца, возьме удзел каля 1,5 тыс. беларускіх студэнтаў будзе праведзена ў Менску ў бліжэйшыя два тыдні. Студэнтам розных курсаў 15 ВНУ (дзяржаўных і недзяржаўных) прапануюць адказаць на больш як 70 пытаньняў.
Пра гэта паведаміў намесьнік Менскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблемаў доктар сацыялягічных навук Анатоль Рубанік. Паводле яго, ў анкеце будуць самыя разнастайныя пытаньні: аб адносінах да тэставаньня на ўступных іспытах, аб арганізацыі навучальнага працэса ў ВНУ, пра магчымасьць падпрацаваць у вольны час, пра перавагу тым ці іншым тэлевізійным каналам, газэтам, радыёстанцыям.
Гэта сацыялягічнае дасьледваньне - першае ў рамках праграмы "Моладзь" на 2004-2005гг. У бліжэйшы час мяркуецца правесьці апытаньне сярод працоўнай моладзі.
Паводле sujuzinfo.ru
Каментары праз FACEBOOK