У ЗША можа адчыніцца першы цэнтар прыёму наркаманаў

Сан-Францыска — адзіны горад у ЗША, дзе плянуецца стварэньне такога цэнтру. Там наркаманы змогуць уводзіць сабе гераін, какаін і падобныя рэчывы пад наглядам мэдпэрсаналу. Так званыя T-roоms працуюць зараз у 8 краінах сьвету.

­

Гарадзкое кіраўніцтва Сан-Францыска пайшло на сьмелы крок: у гэтым горадзе, магчыма, адчыніцца першы ў ЗША цэнтар прыёму наркаманаў. Там залежныя ад наркотыкаў змогуць уводзіць сабе гераін, какаін і падобныя рэчавы пад наглядам мэдпэрсаналу.

Такое рашэньне стала вынікам сымпозіюму, прысьвечанаму чатырохгадовай працы такога цэнтра ў Ванкувэры (Канада) — адзінага ў Паўночнай Амэрыцы. Штодня ў гэты цэнтар прыходзяць 700 чалавек.

Зараз 65 такіх цэнтраў працуе ў 27 гарадох васьмі краінаў сьвету. Па-ангельску яны называюцца safe-injection room, або Т-room (пакой талерантнасьці). У ЗША толькі адзін горад разглядзеў мажлівасьць стварэньня такой установы.

Адкрыцьцё яе ў Сан-Францыска зойме не адзін год. Больш таго – сутыкнецца з пратэстамі палітыкаў і грамадзтва.

СУПРАЦЬ

Падобныя цэнтры можна разглядаць як капітуляцыю ў барацьбе з наркаманіяй, прызнаньне яе ў грамадзтве, далейшае распаўсюджаньне, зьняцьце страху наркаманаў перад адказнасьцю або сьмерцю, павышэньне ўзроўню небясьпекі ў раёне разьмяшчэньня цэнтру.

ЗА

Зьнізілася сьмяротнасьць з-за перадазіроўкі, мэдычны нагляд. Істотная частка наркаманаў пажадала найдалей лячыцца. Стала меней раскіданых у грамадзкіх месцах шпрыцаў і выпадкаў карыстаньня адной іглой. Паменшылася колькасьць злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі.

SlaDa 08:48, 25/10/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3981 seconds.