Стажыроўкі ў Нідэрляндах

Пачынаючы з чэрвеня 2003 года Nuffic рэалізуе новую праграму стажыровак фонда "The Trust: a foundation for young people". Фонд дае магчымасьць маладым спэцыялістам зь Беларусі, Украіны, Расеі прайсьці стажыроўку тэрмінам да чатырох тыдняў у галяндзкай кампаніі альбо (дзяржаўнай) установе. Сфэра дзейнасьці можа быць любой: навакольнае асяродзьдзе, правы чалавека, сацыяльнае забесьпячэньне, адукацыя, сродкі масавай інфармацыі, ахова здароўя, культура, менэджмэнт, эканоміка і бізнэс. Праграму фінансуе Міністэрства замежных справаў.
Інфармацыю аб магчымасьцях праграмы можна атрымаць па электроннай пошце: trustfoundation@planet.nl
Mara 00:00, 31/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4464 seconds.