Стартаваў чарговы прызыў у войска

1 студзеня 2008 Украіна пераходзіць на кантрактнае войска. А ў Беларусі чарговая прызыўная кампанія якраз пачынаецца.

Блок Юліі Цімашэнкі і «Наша Украіна» заключылі дамову, паводле якой з 1 студзеня 2008 года ва Украіне будзе скасаваны прызыў ў войска. Юлія Цімашэнка падкрэсьліла, што адмена прызыву будзе абавязкова выкананая. На сёньняшні дзень ва Ўкраіне служыць больш за 120 тысяч чалавек, зь якіх толькі 30 тысяч — прызыўнікі, нагадала Цімашэнка. 15 тысяч прызваных гэтай восеньню працягнуць службу і ў 2008 годзе.

У Беларусі абвешчаная чарговая прызыўная кампанія. Накіраваць прызваных на тэрміновую ваенную службу грамадзян ва Ўзброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраваньні краіны Міністэрства абароны павінна да 1 лютага 2008 года.

Пра поўны пераход беларускага войска на кантрактную службу пакуль вядуцца толькі размовы. А пільнасьць над прызыўнікамі толькі павялічваецца. Міністэрства абароны Беларусі ў хуткім часе зьбіраецца аўтаматызаваць сыстэму прызыву на ваенную службу. Электронныя базы пэрсанальнага ўліку прызыўнікоў будуць зьвязанымі з дадзенымі ЗАГСаў і жыльлёва-камунальных службаў. Маладым асобам прызыўнога ўзросту позвы пачалі прыносіць нават супрацоўнікі ЖЭСаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2773 seconds.