Свабода, дзяржава і лібэртарыянства

Ці любіце вы размаўляць на розныя сур’ёзныя і несур’ёзныя тэмы? Магчыма вы любіце проста паслухаць думкі людзей? Альбо проста ня можаце сядзець дома ў прыемны вясновы вечар і нясупраць сустрэцца з новымі і цікавымі людзьмі? У любым з гэтых выпадкаў у нас ёсьць, што вам прапанаваць!

26.03.2004 а 19.00 на офісе студэнцкай арганізацыі “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў” студэнцкае навуковае кола БДЭУ “Laissez Faire” праводзіць сустрэчу-абмеркаваньне.

Як вы разумееце панятак “свабода”? Якую ролю ў грамадзтве на вашу думку павінна адыгрываць дзяржава? Ці ведаеце вы, што такое лібертарыянства?
Хочаце даведацца болей, выказаць свае думкі ці падзяліцца сваімі ведамі зь іншымі?

Тады далучайцеся!!!

Сустрэча адбудзецца па адрасе:
г. Менск, вул. Дарашэвіча, 4-2
Бліжэйшая станцыя мэтро – плошча Якуба Коласа. Студэнты БНТУ гэтую вуліцу дакладна ведаюць (перпендыкулярна праспэкту Фр. Скарыны ля зялёнай вежы БНТУ).

Для ўдзелу ня трэба рабіць заяўкі, проста, калі надумаецеся, то дзеля статыстыкі, дашліце паведамленьне аб гэтым на мэйл: taciana@studenty.by  з пазнакай у тэме: "для сустрэчы"!

Да сустрэчы на Дарашэвіча, 4-2 у пятніцу!

Тацяна Хома
Mara 00:00, 24/03/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3414 seconds.