Студэнцкая прэмія міру

Заснавальнікі Студэнцкай прэміі міру сур’ёзна мяркуюць, што ўнёсак студэнтаў у барацьбу за мір, дэмакратыю і правы чалавека вельмі часта ігнаруецца СМІ і дзяржаўнымі інстытуцыямі. Ў той жа час яны шукалі шляхі асьвятленьня ролі студэнтаў ва ўсталяваньні міру па ўсім сьвеце.

Акрамя таго яны імкнуліся заахвоціць ідэалізм сярод студэнтаў.

Студэнцкая прэмія міру стартавала ў 1999-м годзе й была станоўча ўспрынятая ўсімі нарвэскімі студэнтамі. Сярод першых, хто ўхваліў гэтую ідэю, быў ачольнік Камітэту Нобэлеўскай прэміі за мір, спадар Фрэнсыс Сэерстэд: ,,Гэтая прэмія будзе мець падвойны ўплыў. Перш за ўсё, яна будзе заахвочваць і падтрымліваць пераможцу ды ягоную справу. Па-другое, яна будзе спрыяць упэўненасьці сярод студэнтаў”.

Зараз Студэнцкая прэмія міру ўручаецца кожны другі год падчас Міжнароднага студэнцкага фэстывалю ў Трангэйме (ISFiT). Пераможца атрымлівае 50 000 нарвэскіх кронаў і запрашаецца ў Нарвэгію, каб атрымаць прэмію. У 1999-м годзе прэміяй міру быў узнагароджаны Антэра Бэнэдыта да Сыльва з Усходняга Тымуру, а ў 2001-м уся Бірманская фэдэрацыя студэнцкіх задзіночаньняў ды іхны лідэр Мін Ко Наінг. Сёлета падчас ISFiT 2003 студэнцкая прэмія міру была ўручана Зымбабвейскаму зьвязу студэнтаў (ZINASU), за іхную доўгую й трывалую барацьбу за першасныя правы чалавека пры дыктатарскім рэжыме Рабэра Мугабэ.

Узнагароджаньне стымулюе прыцягненьню ўвагі да ляўрэатаў й сытуацыі ў іхных краінах, да таго ж дае ім магчымасьць высунуць свае праблемы на парадак дня праз сустрэчы з палітычнымі лідэрамі й лекцыі для студэнтаў і выкладчыкаў.

Тыя ж прадстаўнікі ZINASU сустрэліся з нарвэскім прэм’ер-міністрам, наведалі парлямэнцкі камітэт па міжнародных пытаньнях і нарвэскае Міністэрства Замежных Спраў, ня кажучы ўжо пра некалькі групаў падтрымкі й студэнцкія зьвязы.

Па больш падрабязную інфармацю зьвяртайцеся на www.isfit.org/eaceprize

ISFiT (Міжнародны студэнцкі фэстываль у Трангейме, Нарвэгія) 2005 зараз ажыцьцяўляе адбор намінантаў на прэмію міра, што ёсьць часткаю фэстывалю ISFiT наступнага году. Самая важная рэч на сёньня – атрымаць як мага больш прапазыцыяў, вартых намінацыі.

The Student Peace Prize
ISFiT
Postterminalen NTNU
N-7491 Trondheim
Norway

Не пазьней за 15-е траўня 2004 г.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5207 seconds.