Студэнцкі валентарызм у Аўстраліі

Студэнцкія зьвязы Аўстраліі могуць сутыкнуцца з праблемай зьнікненьня, калі аўстралійскі ўрад здолее прыняць закон аб валентарызме студэнцкіх зьвязаў. Закон будзе дастаткова невялікай папраўкай, якая будзе мець моцны эфэкт на студэнцкія зьвязы. Адпаведна зьменам у законе, універсытэты змогуць атрымоўваць грошы, зьвязаныя выключна з аплатай курса. Унівэрсытэтам таксама прыйдзецца скасаваць правілы, па якіх пры паступленьні студэнты ў абавязковым парадку павінны будуць станавіцца сябрамі студэнцкіх арганізацыях. Такім чынам, гэтая невялічкая папраўка пазбавіць студэнцкія арганізацыі значных грашовых прыбыткаў.

На думку аўстралійскага студэнцкага зьвязу, валентарызм студэнцкіх арганізацыяў зьяўляецца пагрозай існаванню студэнцкіх зьвязаў у Аўстраліі. Дзейнасць студэнцкіх арганізацыяў у такім выпадку абмяжуецца прадастаўленнем набору неаходных паслугаў (сацыяльных, юрыдычных і г.д.) і прадстаўніцтва студэнтаў. Будзе разбураны студэнцкі кантроль за студэнцкімі справамі. Яны не змогуць нічога сказаць праз атрыманьне аказаных ім паслугаў. Такія віды дзейнасьці як вечарыны, спаборніцтвы і іншыя імпрэзы больш не будуць існаваць. Асабліва гэта адаб’ецца на студэнцкіх зьвязах у сельскай мясцовасці. Яны не змогуць існаваць у тым фармаце, як былі, і не змогуць падтрымліваць прадстаўнічыя структуры.
Вось такія праблемы ў паўднёвым паўшар’і.

Тацяна Хома
Mara 00:00, 18/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0637 seconds.