Французкія навукоўцы пагражаюць адстаўкай

Некалькі тысячаў кіраўнікоў навуковых лябараторыяў Францыі пагражаюць сысьці ў калектыўную адстаўку з сваіх адміністратыўных пасадаў на знак пратэсту супраць недастатковага, на іхны погляд, бюджэтнага фінансаваньня навукі. Пэтыцыю падпісалі за апошнія 2 месяцы 65 тыс. навукоўцаў.

Уся навуковая дзейнасьць Францыі, зьвязаная з лябараторнымі дасьледваньнямі, можа быць паралізаваная. У апошнія дні ўрад на чале з прэм'ерам Жанам-П'ерам Раффарэнам правёў шэраг сустрэчаў з навукоўцамі. Галава кабінэту заявіў, што на фінансаваньне навуковых дасьледваньняў будзе выдзелена да 2007 году 3 мільярды эўра. Аднак кіраўнікі лябараторыяў патрабуюць пэўных праграмаў.

паводле "Вести.Ru"

andrius 00:00, 17/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0691 seconds.