Адкрыцьцё выставы Аляксея Хацкевіча

19 верасьня адкрыецца выстава мастака Аляксея Хацкевіча, ён жа Саша зь вядомага тэледуэту «Саша і Сірожа». Аляксей ня толькі пакажа падборку сваіх лепшых карцінаў за апошнія пяць год, а яшчэ і экспэрымэнт на наведвальніках паставіць.

«З папярэдніх выставаў стала вядома, што мае працы лечаць людзей ад дрэннага настрою і дурнога вока. Зараз я вырашыў праверыць узьдзеяньне маёй творчасьці на страўнікі», - адзначыў Аляксей Хацкевіч.

Падрабязнасьці экспэрымэнту трымаюцца ў сакрэце.

Усяго на выставе можна будзе ўбачыць каля 20 працаў мастака. А таксама наведвальнікі змогуць падзівіцца на гіганцкі расьпісаны веер вышынёю 2,5 мэтры.

Адкрыцьцё выставы 19 верасьня  ў менскім клюбе-рэстарацыі «Іzюм» а 19.00. Уваход вольны.
 

SlaDa 13:06, 12/09/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.