Выйшаў новы нумар "Студэнцкай газэты"

Вось ужо і вясна прыйшла, абуджаючы студэнтаў ад доўгага зімовага сну. Разам з усімі прачнулася і рэдакцыя “Студэнцкай газэты”, якая нарэшце прапанавала нашай увазе чарговы нумар. Гэтая газэта выдаецца студэнтамі і для студэнтаў. Яна выходзіць штомесяц і распаўсюджваецца бясплатна. Таму не зьдзіўляйцеся, калі ля свайго ўнівэру вы аднойчы сустрэнеце вясёлых студэнтаў зь сьвежанькім выпускам “СГ” у рукох.

У нумары можна прачытаць цікавыя артыкулы на наступныя тэмы:

  • зьмена рэктараў на Беларусі: хто наступны?;
  • праблема ільготаў вясковым дзецям пры паступленьні ў ВНУ;
  • дарыць ці не дарыць кветкі выкадчыкам;
  • першы ўнівэрсытэцкі тэлеканал: быць ці ня быць?;
  • “Адкрыты студэнцкі форум”: заключная канфэрэнцыя;
  • як чэмпіянат Эўропы па біятлёне запомніўся студэнтам беларускае сталіцы;
  • новы фотаконкурс і шмат-шмат навінаў ад studenty.by.

Калі вас цікавяць студэнцкія навіны з усіх куткоў сьвету і падзеі ў Беларусі, калі вы самі сьпіце і марыце пра кар’еру журналіста, калі...карацей, калі вы студэнты, то гэтая газэта для вас.

Zmitrok 00:00, 16/03/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2037 seconds.