Інфармацыйны fashion: швэдры зьвязаныя з навінаў

На гэтым тыдні турэцкі мастак Ebru Kurbak прадстаўляе на фэсьце Ars Electronica свой праект Newsknitter — зьвязак сучасных кампутаровых вязальных тэхналёгіяў і зьмесьціва сеткавых навінавых плыняў для вытворчасьці ўнікальных швэдраў. Выкарыстоўваючы навіны дня ў якасьці крыніцы дадзеных, праграмнае забесьпячэньне генэруе разнастайныя візуальныя выявы ў фармаце, прыдатным для перадачы вязальнай машыне.

­­

На Ars Electronica будзе паказана 10 швэдраў, вырабленых на фабрыцы TETAS Tekstil у Стамбуле з выкарыстаньнем японскіх вязальных машынаў Shima Seiki.

Паводле generatorx.no

vojur 15:40, 05/09/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0737 seconds.