Эстонія больш не прызнае расейскіх дыплёмаў

Эстонія праінфармавала расейскую амбасаду пра адмову ад пагадненьня аб прызнаньні роўнасьці дакумантаў аб адукацыі і навуковых ступеняў як "па-сутнасьці састарэлых". Як адзначылі ў міністэрстве, "у эўрапейскай адукацыйнай прасторы прызнаньне дыплёмаў аб вышэйшай адукацыі рэгулюецца Лісабонскай канвэнцыяй". Пры гэтым дыплёмы аб вышэйшай адукацыі ў Эўразьвязе не прызнаюцца аўтаматычна, яны ацэньваюцца паводле зьместа навучальных праграмаў.
"А існаваўшае міжурадавае пагадненьне бярэ за аснову прынцып роўнасьці, прычым без усялякіх умоваў", -- напісана ў заяве міністэрства адукацыі. У той жа час, міністар адукацыі Тойва Маймэтс лічыць, што "спыненьне дзеяньня пагадненьня не зашкодзіць супрацоўніцтву дзьвух краінаў у галіне адукацыі, паколькі абодва бакі жадаюць працягнуць ды ўзмацніць яго".

Зьміцер Казлоўкі, паводле rambler.ru
Zmitrok 00:00, 11/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0049 seconds.