Актыўнасьць студэнтаў на выбарах будуць стымуляваць пуцёўкамі ў Кітай

Рада рэктараў ВНУ Прыморскага краю Расеі агучыла правядзеньне конкурсу сярод студэнтаў, якія прымуць удзел у выбарах прэзыдэнта РФ. Як паведаміла супрацоўніца краёвага дэпартамэнту адукацыі Кацярына Чарнавіцкая, конкурс будзе праводзіцца ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 14 сакавіка сярод студэнтаў грамадзянскіх ВНУ, сярэдніх спэцыяльных установаў і ўстановаў пачатковай прафэсійнай адукацыі.Сутнасьць яго ў тым, што студэнты гуртоў, якія ў поўным складзе прыйдуць на выбары, атрымаюць пуцёўкі ў Кітай, у горад Суйфэньхэ. Прычым перавагу будуць мець тыя гурты, у якіх колькасьць навучэнцаў найбольшая. Усяго вандраваць па Паднябеснай Імпэрыі выправяцца 10 студэнцкіх калектываў.

Зьміцер Казлоўскі паводле edu.rin.ru
Zmitrok 00:00, 11/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4668 seconds.