Выпускніца МДЛУ мусіць заплаціць 18 млн рублёў за няяўку па месцы працы

Такое рашэньне вынес суд Драгічынскага раёна ў дачыненьні да выпускніцы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэта, якая не зьявілася на працу па месцы мэтавага накіраваньня.

Як паведамляе БЕЛТА, у 2006 годзе дзяўчына не зьявілася ў аддзел Драгічынскага аддзелу адукацыі, куды ёй было выдадзена накіраваньне і дзе яна ў свой час атрымала мэтавае накіраваньне на працу.

Дзяўчына атрымала дыплём выкладчыцы ангельскай і францускай мовы і працаўладкавалася ў Маскве. Але па прыезьдзе дадому атрымала позву ў суд, які не задаволіў яе просьбу аб прадстаўленьні адтэрміноўкі плацяжу.

Уні Вера 16:50, 29/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0733 seconds.