Cупрацоўнікі ўнівэрсытэта арыштаваныя за выкраданьне трупаў

Два жыхары Лас-Анджэлеса арыштаваныя па падозраньні ў выкраданьні трупаў і іхных частак з Каліфарнійскага ўнівэрсытэта. Прычым адзін з затрыманых, супрацоўнік унівэрсытэта Эрнэст Нельсан, ужо ва ўсім прызнаўся. Як удакладняе газэта Los Angeles Times, за 6 гадоў Нельсан выкраў каля 800 частак чалавечых целаў, якія потым прадаў камэрцыйным дасьледчым цэнтрам.Андрусь Сухаверхі, паводле BBC
andrius 00:00, 11/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5171 seconds.