Праезд у гарадзкім транспарце Менску падаражэе

Ужо на гэтым тыдні кошт квіточка дасягне 600 рублёў - поўнага і 300 рублёў - ільготнага. Папярэдні рост кошту адбыўся ў ліпені мінулага году.

Праезд у гарадзкім транспарце Менску падаражае

У Менску з 30 жніўня бягучага году павышаецца кошт праезду ў гарадзкім транспарце. Як паведамілі БЕЛТА ў КУП «Менсктранс», кошт праязных квіткоў узрасьце на 10 адсоткаў, талёнчыкаў – на 20 адсоткаў.

Такім чынам, кошт адной паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, мэтро вызначана ў памеры 600 рублёў, для ільготнікаў – 300 рублёў. У аўтобусах рэгулярных гарадзкіх экспрэсных маршрутаў за талён трэба будзе заплаціць 900 рублёў альбо для тых, хто мае ільготы – 450 рублёў.

Пры продажы кіроўцам – плюс 50 рублёў. Па старых талёнах езьдзіць можна будзе цягам 10 дзён пасьля павышэньня.

Калі ў вас праязны на экспрэсны аўтобус, но можна ім скарыстацца і ў звычайным аўтобусе. Праязны на чатыры віды транспарту дзейнічае і ў экспрэсах.

Месячны праязны з 30 жніўня:

  • На адзін від транспарту – 23670 рублёў (11840 – ільготны)
  • На два віды транспарту – 31570 рублёў (15780 – ільготны)
  • На тры віды транспарту – 37660 рублёў (18830 – ільготны)
  • На чатыры віды транспарту - 42610 рублёў (21300 - ільготны)
  • На аўтобус экспрэснага маршруту – 31570 (15780 – ільготны)

Папярэдняе павышэньне кошту праезду адбылося ў ліпені мінула году і склала 8,7 адсотка.

Пры гэтым «Менсктранс» настойліва нагадвае, што насельніцтва аплочвае толькі палову выдаткаў прадпрыемства на перавозку пасажыраў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0837 seconds.