Тэставаньне для школьнікаў будзе каштаваць каля 18 тысячаў рублёў

Вызначаны кошт цэнтралізаванага тэставаньня школьнікаў, што будзе праводзіцца ў красавіку гэтага года Міністэрствам адукацыі. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў сума аплаты роўная 18,1 тысячы рублёў. У адрозьненьне ад бясплатнага абавязковага тэставаньня, платныя тэсты будуць праводзіцца па 5 прадметах, перадае АНТ.

Тэставаньне пачнецца 3 красавіка з кантролю ведаў ангельскай і нямецкай моваў працягласьцю 120 хвілінаў. На наступны дзень, 4 красавіка, адбудзецца тэставаньне па хіміі працягласьцю таксама 120 хвілінаў, 10 красавіка - па фізыцы 180 хвілінаў, 17 красавіка - па біялёгіі - 120 хвілінаў і 18 красавіка - па матэматыцы - тэсты працягнуцца 135 хвілінаў.

Удзел у платным цэнтралізаваным тэставаньні залежыць толькі ад жаданьня навучэнцаў. Яны самі вырашаюць ці прад'яўляць атрыманыя вынікі тэстаў пры паступленьні ў вну. Рэгістрацыя ўдзельнікаў тэставаньня праводзіцца ў рэгіянальных цэнтрах тэставаньня і прафэсійнай арыентацыі моладзі з 1 сакавіка і скончыцца за 3 дні да правядзеньня тэста па канкрэтным прадмеце.

Юра Сідун, паводле "БДГ"
@ptymist 00:00, 05/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4862 seconds.