Дзе купацца забаронена

Вельмі верагодна, што сёньня – апошні сьпякотны дзень. Ужо заўтра сыноптыкі абяцаюць зьніжэньне тэмпэратуры. Тым, хто зьбіраецца ў гэту апошнюю гарачую пятніцу з плаўкамі і купальнікамі выехаць за горад, варта быць уважлівым. На дадзены момант у Беларусі 50 забароненых месцаў для купаньня.

менскае мора

Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя (РЦГЭіГЗ) рэкамэндуе абыходзіць наступныя месцы:

Берасьцейская вобласьць

Рэкі Ведзьма і Шчара Ляхавіцкага р-ну, вадасховішча Бельлін Драгічынскага р-ну, возера Мотальскае ў вёсцы Моталь і вадасховішча вёскі Ляскавічы Іванаўскага р-ну, сажалка ў вёсцы Крошын Баранавіцкага р-ну, рака Лясная ў г. Камянец.

Віцебская вобласьць

Рака Заходняя Дзьвіна ў межах Полацку, Наваполацку, Віцебску, г. п. Бешанковічы, рэкі Лучэса і Віцьба Віцебску, возера Маладзёжнае ў Наваполацку, возера Гомель, Суя, Скобрае і Сердава Полацку. У Воршы: рэкі Днепр, Воршыца, возера Шчэцінка. Таксама вадаём гораду Докшыцы, вадасховішча Бельчыца і возера Белае Полацкага р-ну.

Гомельская вобласьць

Вадаёмы Маладзёжны і Рудніцкі ў межах Гомелю, зоны адпачынку Жлобіна і пансіяната «Залатыя пяскі» Гомельскага р-ну, Сьветлагорскае вадасховішча, возера Грабскае вёскі Грабск Жлобінскага р-ну, возера Камарын Рагачова.

Гарадзенская вобласьць

Зона адпачынку на рацэ Нёман каля аздараўляльнага лягеру «Арляня» вёскі Барова Іўеўскага р-ну, возера Юбілейнае ў Гародні, вадасховішча Дамба Ваўкавыскага р-ну і возера вёскі Луцкаўляны Гарадзенскага р-ну.

Магілёўская вобласьць

Гарадзкі пляж на рацэ Днепр Шклоўскага р-ну.

Менская вобласьць

Рака Цітаўка Пухавіцкага р-ну, рака Случ Слуцкага р-ну і г.п. Старобін Салігорскага р-ну, вадасховішча Войкаўскае г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-ну, Салігорскае вадасховішча, рэкі Ілія і Ўша Маладзечанцкага р-ну, сажалка вёскі Шчыткавічы Старадароскага р-ну, возера і сажалка гораду Любані, Пятровіцкае і Чарніцкае вадасховішчы Смалявіцкага р-ну, вадасховішча вёскі Гардына Валожынскага р-ну, Чырвонаслабацкое вадасховішча вёскі Смолічы Капыльскага р-ну.

Менск

Заслаўскае вадасховішча, акрамя пляжаў № 2-5, Камсамольскае возера, вадасховішчы Дразды і Цна, пляжы № 6,7 вадасховішча Вяча.

SlaDa 14:49, 17/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.