International Student Week in Timisoara, ISWinT2004

З 3 па 9 траўня 2004 года адбудзецца Міжнародны Студэнцкі тыдзень у Цімішоары (Румынія) - International Student Week in Timisoara, ISWinT2004. У гэтым годзе была абраная наступная тэма – “Правы чалавека: існуюць альбо павінны існаваць?” - "Human Rights: Is or Should?" Арганізатары фэстывалю чакаюць сустрэць удзельнікаў з розных частак сьвету і пачуць іх думкі па абранай для гэтага году тэме, а таксама даведацца болей аб культуры розных краінаў. У межах фэстывалю адбудуцца 4 працоўныя групы і канфэрэнцыі пра наступнае:

= права на жыцьцё
= свабода волевыяўленьня
= права на бясьпеку і свабоду
= абмежаваньні правоў

Пражываньне падчас фэстывалю будзе магчымае ў студэнцкім інтэрнаце, прычым бесплатна. Ежа таксама будзе бясплатная. Тое, што патрабуецца ад удзельнікаў – аплаціць свой даезд і візу, а таксама захапіць цёплае адзеньне, бо ў ночы там ня сьпяць, а ночы ўвесну халооодныя...

Больш дакладную інфармацыю можна знайсьці на сайце фэстывалю... http://www.iswint.utt.ro/
На сайце трэба запоўніць заяўку для ўдзелу, апошні тэрмін падачы якой – 1 красавіка 2004 года (і гэта ня жарт).

Міжнародная камісія ЗБС
Mara 00:00, 02/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4511 seconds.