1 000 000 $ кампэнсацыі за незаконнае затрыманьне дэманстрантаў

Яны распачалі судовую справу пяць год таму і выйгралі ўчора. Затрыманыя ў дзень «масавых арыштаў» напярэдадні штогадовай сустрэчы кіраўніцтва Сусьветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне, акруга Каламбія (ЗША), атрымалі мільён даляраў.

27 верасьня 2002 паліцыя Вашынгтону, акруга Каламбія, арыштавала 100 удзельнікаў маршу супраць вайны ў Іраку і палітыцы Сусьветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду. Затрыманыя маўчаць ня сталі – і падалі ў суд. Правасудзьдзе апынулася на іх баку - судзьдзя пагадзіўся, што арышт быў незаконны.

Учора судзьдзя прызначыў выплаціць дэманстрантам грошы за маральныя страты і скасаваць іхнія арышты. Яны абвінавацілі паліцыю ў перасьледах па ўсёй Канэкцікут авэню з наступным арыштам.

У той час гэта была не адзіная дэманстрацыя – блізілася сустрэча Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку. Дзесяткі тысяч антыглябалістаў і праціўнікаў палітыкі Буша выказвалі сваю пазыцыю на вуліцах Вашынгтона. Напрыклад, 28 верасня 2002 паліцыя гораду затрымала 11 чалавек, але арыштаваныя былі толькі 4.

Але менавіта 27 верасьня стала «днём масавых арыштаў». Пад гарачую руку паліцыі патрапілася і маладая жанчына, якая проста каталася на ровары і апынулася ня ў тым месцы ня ў той час.

Пасьля здарэньня Гарадзкі муніцыпалітэт Вашынгтону заканадаўча аформіў права зьбірацца на дэманстрацыі без адмысловага дазволу гарадзкіх уладаў.

Фота з dc.indymedia.org

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0045 seconds.