Прывабная прапанова ад школы права Калумбійскага ўнівэрсытэта

Да 1 красавіка ўсе ахвотныя вучыцца ў гэтым вядомым унівэрсытэце могуць паспрабаваць свае сілы. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца жыхары рэгіёнаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

А зараз пра праграму: 2 гады сэмінарскіх і практычных заняткаў, вялікі выбар розных курсаў, напрыклад, права жанчын і Рымскае права. Крытэры: 2 гады практыкі па сваёй спецыяльнасці, пажадана ўдзел у праграмах валанцёрскага характару. Студэнты будуць на працягу аднаго года вучыцца і жыць ў ЗША. Адзін семестр прысвячаецца сэмінарскім заняткам, а на працягу 2-3 месяцаў вас чакае цікавая практыка. Пасля гэтага навучальнага году студэнты вяртаюцца дамоў і працуюць год у якасці бесплатных кансультантаў па розных юрыдычных пытаннях ці дапамагаюць ахвотным даведацца пра юрыдычную справу. Гэта неабходная ўмова праграмы.
А зараз яшчэ адзін важны момант: кошт. Унівэрсытэт пакрывае ўсе расходы, звязаныя з дарогай, стыпендыяй на навучальны год, медычным абслугоўваньнем і набыцьцём неабходных падручнікаў. Больш таго! Студэнт атрымоўвае грант у $10,000 на той год, які ён будзе працаваць у сваёй краіне.
Так што калі вам яшчэ доўга да 35 – наперад!!!
Пераможцы будуць вядомы ўжо 1 траўня .А калі вам нешта незразумела ці вы б хацелі больш ведаць пра праграму, звяртайцеся па:
Website: http://www.pili.org
http://www.pili.org/aboutpili/fellowship.html
http://www.law.columbia.edu
Email: dcaugh@law.columbia.edu (David Caughlin)

<FONT size=2>

Паводле інфармацыі "ЦМІД".

tantja 00:00, 02/03/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2389 seconds.