За безьбілетны праезд у менскім грамадзкім транспарце могуць адправіць на прымусовыя працы

Спэцыялісты Агенцыі па распаўсюдзе білетнай прадукцыі КУП «Мінсктранс» распрацавалі новую сыстэму штрафаў для парушальнікаў правілаў праезду ў грамадзкім транспарце. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела гарадзкіх перавозак агенцыі Анатоль Дземідовіч.

Паводле ягоных словаў, новаўвядзеньні скіраваны на ўзмацненьне адміністрацыйнай адказнасьці безбілетных пасажыраў і носіць назапашвальны характар.

Іншымі словамі за неаднаразовае парушэньне правілаў праезду ці правозу багажу да пасажыра будуць ужывацца больш жорсткія захады — штраф у вялікім памеры, грамадзкія працы і другія захады адказнасьці, патлумачыў Анатоль Дземідовіч.

Адпаведныя прапановы сталічных транспартнікаў ужо ўнесеныя Мінтрансам у дзяржорганы. На думку суразмоўцы, укараненьне новай сыстэмы штрафных санкцый дазволіць стымуляваць насельніцтва да аплаты праезду.

Нагадаем, што сяньня памер штрафу за безьбілетны праезд складае 0,2 базавай велічыні ( 6 200 руб.).

Наша Ніва паводле БелТА 

13:48, 18/07/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0569 seconds.