У Томску вызвалены выкрадзены студэнт
У Расеі, у горадзе Томску вызвалены выкрадзены ў сярэдзіне лістападу студэнт гандлёва-эканамічнага тэхнікуму.
У сярэдзіне лістападу ў Кастрычніцкі РАУС Томску зьвярнулася мясцовая жыхарка з заявай аб тым, што яе сын-студэнт пайшоў з дому ды не вярнуўся, а ў сваёй паштовай скрыні яна знайшла пакет зь відэакасэтаю. На відэа былі фрагменты, у якіх яе сын забіваў невядомага мужчыну. Апроч таго, у пакеце ляжала цыдулка з патрабаваньнямі заплаціць 500 000 рас. рублёў.
Пазьней было высьветлена, што 12 лістапада студэнта выкрала ўзброеная групоўка ды вывезла яго за горад. Напаіўшы яго сьпіртовымі напоямі, злачынцы, пагражаючы фізычнай расправаю, прымусілі студэнта забіць мужчыну
Зьміцер Казлоўскі паводле gazeta.ru

Каментары праз FACEBOOK