Інтэрнэт вінаваты ў цяжарнасьці падлеткаў Шанхая

Амаль палова выпадковых цяжарнасьцяў падлеткаў кітайскага горада Шанхай узьніклі ў выніку знаёмстваў у Сеціве – паведаміў мэдык, які працуе ў службе дапамогі дзяўчынкам, якія выпадкова зацяжаралі.

Zhang Zhengrong падзяліўся сёньня зьвесткамі з журналістамі пра тое, што распавядалі дзяўчынкі, якія тэлефанавалі на гарачую лінію ў іх службу. Паводле яго словаў 46% з болей чым 20 тысяч падлеткаў, які зьвярталіся на гарачую лінію за апошнія два гады, распавялі, што атрымалі цяжарнасьць ад сваіх сеціўных знаёмцаў.

«Большасьць выпадковых бацькоў зьнікаюць адразу пасьля паведамленьня аб цяжарнасьці, і часта маці нават не ведаюць імёнаў гэтых будучых татак», — абураецца кітайскі мэдык.

Адказнасьць за такую сытуацыю ён ускладае на шматлікія сайты для дарослых, кнігі і відэа, а таксама заклікае бацькоў і настаўнікаў надаваць больш увагі сэксуальнаму выхаваньню.

Паводле апытаньня, праведзенага лякарняй, у якой працуе Zhang Zhengrong, 79% школьнікаў і студэнтаў пачатковых курсаў даведаліся пра тое, адкуль бяруцца дзеці, менавіта ў Сеціве.

Уні Вера 17:20, 10/07/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2653 seconds.