БДУ ў Топ-3000 найлепш прэзэнтаваных у Сеціве ўнівэрсытэтаў сьвету – на 1663 месцы

Ніводзін іншы беларускі ўнівэрсытэт нават ня трапіў у сьпіс 3000. Бліжэйшыя па рэйтынгу беларускія ВНУ – Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы і Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт займаюць толькі 3161 і 4514 месцы адпаведна.

Існуе шмат арганізацыяў і агенцыяў, якія ацэньваюць якасьць навучальных установаў розных краін. Рэйтынг Webometrics ад гішпанскай арганізацыі Cybermetrics Lab кардынальна адрозьніваецца ад іншых. У ім за галоўны крытэр прымаецца якасьць пазыцыянаваньня ВНУ у Сеціве.

Колькі слаўных людзей у гісторыі Беларусі, якія выпраўляліся ў доўгі шлях па веды. Беларускіх студэнтаў можна знайсьці ў розных куточках сьвету. Для тых, хто толькі зьбіраецца атрымаць адукацыю за мяжой і лічыць сябе вартым лепшага – незвычайны рэйтынг унівэрсытэтаў, у якім за крытэр бярэцца якасьць прэзэнтацыі ў Сеціве. Шмат працадаўцаў перад тым, як наняць чалавека, шукаюць яго ў інтэрнэце, напрыклад, ягоны блог. Так і студэнты, перад тым, як выправіцца ў далёкія краі, часьцей абіраюць ВНУ паводле інфармацыі на сайтах.

Такім чынам найлепшае месца для адукацыі - амэрыканскі ўнівэрсытэт, бо ў першую дзесятку Топ-3000 увайшлі толькі ўнівэрсытэты з гэтай краіны: 

  • MASSACHUSETTS INSTITUTE OF TECHNOLOGY
  • STANFORD UNIVERSITY
  • HARVARD UNIVERSITY
  • UNIVERSITY OF CALIFORNIA BERKELEY
  • PENNSYLVANIA STATE UNIVERSITY
  • UNIVERSITY OF MICHIGAN
  • UNIVERSITY OF ILLINOIS URBANA CHAMPAIGN
  • CORNELL UNIVERSITY
  • UNIVERSITY OF WISCONSIN MADISON
  • UNIVERSITY OF TEXAS AUSTIN

Навучальныя ўстановы ЗША пераважаюць і ніжэй па сьпісе, толькі на 19 месцы зьяўляецца Камбрыдж, потым зноўку збольшага амэрыканскія.

Сярод Эўрапейскіх ВНУ лідзіруюць, зразумела, Кэмбрыдж, а таксама Швэйцарскі фэдэральны тэхналягічны інстытут, які трапіў на месца 32 .

Webometrics дае разьбіўку па ўсім рэгіёнам сьвету, напрыклад, лепшы ў АфрыцыУнівэрсытэт Кэйп Таўна, у АзііНацыянальны унівэрсытэт Сінгапура. Такім чынам, сярод 500 лепшых 238 ВНУ з ЗША і Канады, 211 – з Эўропы, 21 – Акіянія, 20 азіяцкіх, 9 з Лацінскай Амэрыкі і толькі 1 афрыканскі унівэрсытэт.

У большасьці нашых суседзяў сытуацыя з прэзэнтацыяй ВНУ ў Сеціве значна лепшая за беларускую. Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт знаходзіцца на 232 месцы. Варшаўскі ўнівэрсытэт тэхналёгіяў займае пазыцыю 508. Віленскі ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Латвіі знаходзяцца на 587 і 922 радках адпаведна. Толькі ўкраінскія ВНУ крыху прайграюць беларускім, Нацыянальны Кіеўскі Ўнівэрсытэт Тараса Шаўчэнкі знаходзіцца адразу ж на наступным месцы пасьля БДУ - на 1694.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.