Студэнтам Фінляндыі патрэбна дапамога

Фінляндзкі студэнцкі зьвяз зьявярнуўся да студэнтаў Эўропы з пэтыцыяй супраць зьменаў, што насьпяваюць у іх сыстэме вышэйшай адукацыі. Улетку 2003 года Міністэрства адукацыі Фінляндыі стварыла працоўную групу, перад якой стаяла задача сплянаваць дзеяньні па скарачэньні навучаньня ва ўнівэрсытэтах Фінляндыі. У той жа час быў прызначаны сьледчы, чый абавязак быў сплянаваць дзеяньні адносна фінансавай дапамогі студэнтам Фінляндыі. Абодва пляны дзеяньняў былі апублікаваныя ўвосень 2003 года.

У плянах працоўнай групы абмежаваць тэрмін навучаньня ва ўнівэрсытэтах 7 гадамі, а таксама дазволіць студэнтам на будучыню вывучаць толькі тое, што па азначэньні ўключаецца ў іх курс. Гэта зьяўляецца вельмі сур’ёзнай зьменай існай сыстэмы, калі тэрмін навучаньня неабмежаваны і студэнт можа выбіраць прадмет ў дадатак да тых, што ўваходзяць у яго курс. Адпаведна сьледчаму, максымальная колькасьць крэдытаваных месяцаў (65, 60 і 55 у залежнасьці ад курса) будзе скарочаная на 5 месяцаў.

SYL (нацыянальны студэнцкі зьвяз Фінляндыі) распрацаваў пэтыцыю ад імя тых, хто не прымае прапанаваныя зьмены. Пэтыцыя была зьмешчаная ў інтэрнэце ў чацьвер 19 лютага 2004 а трэцяй гадзіне дня. У пятніцу SYL ужо атрымаў больш 11 000 подпісаў (лічба расьце вельмі хуткімі тэмпамі, ужо перавышае 17 000).

SYL не прымае прапанаваных мераў і будзе ўдзячны ўсім, хто далучыцца да петыцыі.

Падпішыце пэтыцыю: http://opintotuki.sigmatic.fi/

Тацяна Хома
Mara 00:00, 21/02/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2934 seconds.