Зь півам у кіно ня пусьцяць

Напрыканцы траўня падпісаны новыя Правілы кінавідэаабслугоўваньня насельніцтва. Яны ня моцна адрозьніваюцца ад старых, але ўсё ж утрымліваюць некаторыя сюрпрызы для наведвальнікаў кінатэатраў.

25 траўня зацьверджаныя новыя Правілы кінавідэаабслугоўваньня насельніцтва, паведамілі Naviny.by. Нічога звышневерагоднага ў тых Правілах не зьявілася, але ёсьць некалькі цікавых пункцікаў. Напрыклад – нумар 16, згодна якому сэанс адбудзецца ў незалежнасьці ад колькасьці прысутных.

Так што зараз можна сьмела ісьці на авантуры – нават калі ніхто не падзяляе вашых эстэтычных пошукаў, сваю дозу культуры вы атрымаеце. Сядзіш сабе ў пустой залі, на экране мільгаюць чорна-белыя кадры нямога кіно (з архіваў, канешне), дастаеш корак з бутэлечкі Jack Daniels... А не, ніякага Jack Daniels. Згодна 26.1 ніякіх там сьпіртных напояў, ладна з тым Daniels – півасу з чыпсамі не пранясеш. Гэта злоснае парушэньне Правілаў.

Яшчэ няблага б памыцца перад сустрэчай зь вялікім экранам – людзі ў брудным ды неахайным адзеньні хай глядзяць TV.

Калі вы абзавяліся дзіцём, а нагуляцца не пасьпелі, і так карціць у кіно – хадзіце па чарзе. Прыём грамадзян, гасьцей і асобаў без грамадзянства ў ганаровыя кінааматары ажыцьцяўляецца толькі пасьля дасягненьня імі трох гадовага ўзросту і ў парадку жывой чаргі. Але калі немаўлятка (хаця, у тры яны ўжо лапочуць толькі так!) стрыманы й дысцыплінаваны, у залю яго дапусьціць могуць.

Усе падрабязнасьці новых Правілаў шукайце на сьценах кінатэатраў вашага гораду!

SlaDa 13:30, 06/06/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.