Палякі ахвотна карыстаюцца інтэрнэт-банкамі
Палякі вельмі ахвотна карыстаюцца паслугамі інтэрнэт-банкаў. Штодзённа ажно 28% карыстальнікаў інтэрнэтам у краіне ажыцьцяўляюць банкаўскія апэрацыі on-line.
У сусьветным рэйтынгу палякаў апярэджваюць бразільцы й партугальцы. Акрамя таго, ажно 28% палякаў ані разу не наведалі аддзелу свайго банку, яны аддаюць перавагу віртуальным візытам празь Інтэрнэт. Як паведамляе партал bankier.pl, 5 млн. палякаў мае 7 млн. банкаўскіх рахункаў у сусьветным павуціньні.
Каментары праз FACEBOOK