Конкурс для тых, хто не баіцца паказаць сябе...
Каманда павінна складацца з трох чалавекаў. Хоць адзін з удзельнікаў мусіць валодаць ангельскай мовай, бо спаборніцтва будзе весьціся менавіта на ёй. Змаганьне выявіць вашу крэатыўнасьць, веды, зладжанасьць і ўпартасьць.
Заўважце, што для таго, каб узяць удзел у спаборніцтве, ня трэба плаціць ніякіх унёскаў. Кожны з удзельнікаў мусіць запоўніць анкету на ангельскай мове, якую вы знойдзеце тут: http://www.challenge24.org/reg.php да 23:59 (сэрвэрны час) 13 сакавіка 2004 года.
Першы тур адбудзецца ў суботу 20 сакавіка. Каманды атрымаюць некалькі алгарытмічных заданьняў, зьмешчаных на сайце конкурса www.challenge24.org дакладна ў 10:00 (сэрвэрны час). Пасьля загрузкі заданьняў у фармаце zip (дакумант будзе дадзены ў фармаце pdf) у вас будзе роўна 5 гадзінаў, каб выканаць заданьні. На працягу гэтага часу трэба будзе выслаць на сайт вынікі вашай працы (кожнае выкананае заданьне ў асобным файле), час для загрузкі ўлічваецца, таму сьпяшайцеся. За гэтыя 5 гадзінаў вы можаце карыстацца чым заўгодна, не абавязкова нават знаходзіцца online. Пасля 15:00 нічога прымацца ня будзе. Падрабязьней пра ўмовы конкурсу чытайце на сайце.
20 лепшых камандаў будуць запрошаныя ў Будапешт 30 красавіка 2004. Усё неабходнае абсталяваньне трэба прывезьці з сабой.
Да пачатку траўня можна зьмяніць аднаго з удзельнікаў каманды, але апошняму нельга ўваходзіць у склад іншай каманды. Інтэрнэтам й іншай пабочнай дапамогай падчас самога 24-х гадзіннага спаборніцтва карыстацца забараняецца.
Усім, хто рызыкне, хочам шчыра пажадаць посьпехаў і спадзяемся, што яны годна прадставяць Беларусь.