Блюз ад Billy’s Band 10 чэрвеня ў Night Star

Moonchild Group прадстаўляе вечарынку з удзелам адной з самых вядомых піцерскіх блюз-бандаў, у рэпэртуары якой песьні з бясконца джазавымі гісторыямі.

Гэта голас Тома Ўэтса ў шляпе Більлі Новіка, надрыўны баян у рукох Антона Матэзіўса, касматыя кудры нястрымнага гітарыста Рыжыка і саксафон Міхаіла ЖыдкіхBilly’s Band і іх «пахавальны дыксілэнд з бясконцым хэпі-эндам». Гэты вечар пакіне свой сьлед у музычнай гісторыі горада. Так што зьбярыце ўсе свае кепскія дні, складзіце іх у скрыначку, закапайце на заднім двары дома і прыходзьце ў Night Star, каб даведацца, што ж здарыцца далей.

  • 10 чэрвеня
  • 18:00
  • Night Star (вул. Сьвярдлова, 2)
  • Даведкі праз тэл. 17 99918, 77 99918
  • ICQ  165-650-843
17:50, 30/05/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0775 seconds.