У Калумбіі студэнты ўзялі ў закладнікі сваіх выкладчыкаў

У Калумбіі дзевяць выкладчыкаў і супрацоўнікаў каледжа апынуліся ў закладніках у групы з 300 студэнтаў. Студэнты такім чынам жадаюць прыцягнуць увагу да праблемаў зь якасьцю навучаньня.

­

Навучэнцы каледжа, разьмешчанага ў мястэчку Мансанілья-дэль-Мар на поўначы краіны, зачынілі супрацаўнікоў навучальнай установы пад замок і патрабуюць прысутнасьці прадстаўнікоў мэрыі для урэгуляваньня пытаньня, датычнай якасьці і умоў навучаньня, перадае ІТАР-ТАСС.

«У нас у каледжы бракуе выкладчыкаў», - заявіў адзін з удзельнікаў акцыі. Студэнты лічаць, што неабходна таксама пабудаваць аўдыторыі для заняткаў па фізыцы і хіміі, якія ужо даўно былі ім абяцаныя.

Яны таксама пратэстуюць супраць перакладу больш 40 навучэнцаў у іншыя школы. Вучні каледжа лічаць, што падобны крок адаб'ецца на павелічэньні выдаткаў на праезд да месца вучобы, чаго многія сем'і проста не могуць сабе дазволіць. Калі ж падобнае рашэньне кіраўніцтва каледжа усё жа будзе прынятае, то вучням, каб дабрацца да іншай школы, прыйдзецца на працягу некалькіх гадзін ісьці пешкі пад пякучым сонцам.

Уні Вера 12:52, 25/05/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0553 seconds.