Кампутар – шчасьце таксыдэрміста

Кампутаровая мышка зараз цалкам адпавядае свайму назову. Сярод незвычайна аздобленых кампутаровых дэталяў зьявіліся экзэмпляры, распрацаваныя пры непасрэдным удзеле таксыдэрмістаў.

Якіх толькі сыстэмных блёкаў не пабачыш зараз! Ідзе сьпякотнае лета – распранаюцца ўсе, нават кампутары. Для тых, каму ну зусім ужо горача, таксама ёсьць варыянцік:


Сваё месца ў сьвеце высокіх тэхналёгіяў знайшлі і таксыдэрмісты. У целы калісьці жывых ды шчасьлівых нашых малодшых братоў панасоўвалі дроцікаў ды мікрасхемаў. Унутры гэтага вось сябрышчы-бабра не апілкі ды трава, а працэсар Core 2 Duo, венік у 160Гб, 1Гб памяці і мацярынская плата mini-ITX.

Мяркуем, мэрыі Бабруйска трэба замовіць цэлую партыю такіх сыстэмных блёкаў. А лепш нарабіць самім – у межах павышэньня інавацыйнасьці нацыянальнай эканомікі. У дадатак да сыстэмнага блёка можна замовіць мышку.

 

Прымаючы да ўвагі фундамэнтальнасьць і веліч усіх нашых навуковых распрацовак, галоўны кампутар Нацыяналкі можна забіць у выглядзе якога-небудзь волата Белавежскай пушчы – памерлага ад старасьці зубра...

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.068 seconds.