Па праграмах Work and Travel менскія студэнты найбольш езьдзяць у ЗША і Вялікабрытанію

Паводле дадзеных упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама менскія студэнты ў часе летніх вакацыяў найбольш езьдзяць працаваць па працоўных візах у ЗША і Вялікабрытанію.

Пра гэта паведаміў журналістам спэцыяліст аддзела зьнешняй працоўнай міграцыі, уцекачоў і сховішча ўпраўленьня па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Кірыла Блінцоў.

Паводле яго словаў, «у ЗША менскія студэнты ў асноўным працуюць у сфэры абслугоўваньня - у рэстарацыях, барах, гасьцініцах. У Вялікабрытаніі - на сельскагаспадарчых працах па уборцы садавіны».

Зараз у Менску юрыдычным асобам выдадзеная 21 ліцэнзія на права працаўладкаваньня за мяжой. К.Блінцоў удакладніў, што «у 2006-2007 гадах менчукі выяжджалі на працу ў Расію, Літву, Швецыю, Латвію, ААЭ, Анголу».

//Паводле Інтэрфакс

Уні Вера 17:03, 22/05/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.