Гомельская мода: спадніца з праязных квіточкаў і вясельная сукенка з сурвэтак

Конкурс мадэляваньня вопраткі са сьмецьця «Яко-мода» прайшоў у гомельскім дзяўжаўным тэхнічным унівэрсытэце імя Сухога.

Як паведамляюць naviny.by, у конкурсе прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі гуманітарна-эканамічнага факультэта, якія акцыяй хацелі прыцягнуць увагу да праблемаў утылізацыі адходаў.

Арганізатарка імпрэзы супрацоўніца ГДТУ Вольга Хашкоўская адзначыла, што першапачаткова ідэя конкурсу прышла ў галаву адной са студэнтак ВНУ.

Сярод 24 мадэляў прысутнічала вопратка з плястыкавых кубачкаў, сурвэтак, дроту, цыгарэтных пакункаў, пратэрмінаваных праезных квіткоў і поліэтыленавых пакункаў. А сярод пераможцаў – спадніца з праязных квіточкаў і вясельная сукенка з сурвэтак.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0614 seconds.