Прэзыдэнт Таджыкістана загадаў правяраць прыбыткі студэнтаў і школьнікаў

Таджыкская міліцыя будзе правяраць усіх школьнікаў і студэнтаў, якія прыяжджаюць на вучобу на дарагіх аўто, і высьвятляць, адкуль маладыя людзі узялі на такія машыны грошы. Гэтая ініцыятыва была агучаная прэзыдэнтам дзяржавы Э.Рахмонам.

Апроч гэтага прэзыдэнт Таджыкістана падпісаў указ аб забароне выкарыстаньня школьнікамі мабільных тэлефонаў і аб скасаваньні сьвяткаваньняў выпускных вечароў у школах.

У намеры увесьці такія абмежаваньні Э.Рахмон у рэгіёне не адзінокі. Так, новыя туркмэнскія улады пайшлі яшчэ далей. Яны ўвялі забарону не толькі на карыстаньне асабістымі аўтамабілямі, але і на наведваньне забаўляльных устаноў, рэстаранаў, інтэрнэт-кавярняў.

Прэзыдэнт Туркмэністана К. Бердымухамедаў даў указаньне кіраўніцтву МУС выяўляць студэнтаў, што езьдзяць на аўтамабілях і карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі (прычым зусім не толькі падчас заняткаў), а міністэрству сувязі і "Туркмэнтэлекому" даручана фіксаваць сярод абанэнтаў мабільнага сеціва і Інтэрнэту навучэнцаў, і, у выпадку выяўленьня такіх, належыць неадкладна апавясьціць кіраўніцтва ВНУ, а ёй, у сваю чаргу, загадана адрэагаваць на такі сыгнал адзіна магчымым спосабам – адлічэньнем студэнта.

Тое ж датычыцца вучняў ПТВ і школьнікаў. Навучэнцы ВНУ і старэйшых клясаў школ ужо азнаёмленыя з гэтым рашэньнем уладаў пад подпіс.

Што датычыцца аўтамабіляў, то туркмэнскай ДАІ належыць караць студэнтаў адыманьнем правоў і апавяшчаць ВНУ у выпадку іх знаходжаньня за рулём па-за залежнасьцю ад таго, каму належыць транспартны сродак. 

Як паведамляе карэспандэнт Deutsche Welle Ораз Сарыеў са спасылкай на крыніцы ў МУС і Міністэрстве народнай адукацыі рэспублікі,  у туркмэнскім палітэхнічным інстытуце некалькіх студэнтаў ужо адлічаныя за кіраваньне аўтамабілем.

Уні Вера 10:00, 11/04/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0706 seconds.