Конкурс эсэ і фотаздымкаў «Мая кар’ера»
Прадстаўніцтва Сусьветнага банка ў Беларусі і Адукацыйны цэнтар «Пост» запрашаюць беларускіх студэнтаў да ўдзелу ў конкурсе «Мая кар’ера». Пераможцы конкурса атрымаюць магчымасьць ўдзелу ў імпрэзах міжнароднага праекта «Магчымасьці адукацыі і працаўладкаваньня моладзі».
Конкурс эсэ
Крытэры ўдзелу ў конкурсе эсэ «Мая кар'ера»:
- студэнты 2-4 курсаў ВНУ
- актыўны ўдзел у студэнцкім жыцьці
- жаданьне і магчымасьць удзельнічаць у распаўсюджваньні вынікаў праекту сярод моладзі
- магчымасьць удзелу ва ўсіх мерапрыемствах у рамках праекту (арганізацыйная сустрэча 27 красавіка, два двухдзённыя сэмінара ў траўні і чэрвені, Форум у Кіеве 5-8 ліпеня 2007 г.)
Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасьць:
- удзельнічаць у сэрыі адукацыйных сэмінараў па фармаваньні навыкаў пабудовы і кіраваньні сваёй кар'ерай у траўні-чэрвені 2007 года ў Менску
- распрацаваць і рэалізаваць уласныя праекты па падтрымцы кар'ернага росту студэнцкай моладзі
- прыняць удзел у працы Міжнароднага Форума, прысьвечанага пытаньням пабудовы прафэсійнай кар'еры, 5-8 ліпеня 2007 года ў г. Кіеве, Украіна
Дэдлайн - 23 красавіка 2007.
Свае эсэ і заяўку (у Word) накіроўвайце ў прымацаваных файлах на binfo@worldbank.org, з пазнакай «Мая кар'ера».
Конкурс фота
На конкурс прымаюцца фота, якія адлюстроўваюць розныя аспэкты адукацыі, працаўладкаваньня, кар'ернага разьвіцьця маладых людзей.
Пераможца конкурсу прыме удзел у Міжнародным Форуме, прысьвечаным пытаньням пабудовы прафэсійнай кар'еры, што пройдзе 5-8 ліпеня 2007 года ў Кіеве, Украіна. А аўтары лепшых працаў атрымаюць прызы.
Патрабаваньні ўдзелу ў конкурсе фота «Мая кар'ера»:
- У конкурсе фота могуць удзельнічаць студэнты 2-5 курсаў беларускіх ВНУ
- фота падаюцца ў электронным выглядзе якасьцю 300 dpi, памерам 20*30 см;
- працы павінны суправаджацца кароткай інфармацыяй пра аўтара (імя, прозьвішча, імя па бацьку, месца вучобы, тэлефон, электронная пошта)
- кожнае фота павінна мець назоў і кароткую анатацыю (2-3 прапановы)
- ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена ня болей 10 фота
Дэдлайн - 25 красавіка 2007 года.
Фота і заяўку (у Word) дасылайце на binfo@worldbank.org, з пазнакай «Мая кар'ера». Адно паведамленьне не павінна перавышаць 10 Mб.
Выдаткі ўдзелу ў праекце пакрываюцца арганізатарамі.
За дадатковай інфармацыяй (форма заяўкі і інш.) зьвяртайцеся да каардынатараў праекта ў Беларусі:
Марына Бараноўская:
Тэл./факс: +375 17 298 16 59
E-mail: center_post@tut.by