Менск - Нью-Ёрк

Жадаеце павандраваць па мацерыкам, але ж ня ведаеце як дабрацца з пункту А ў далёкі пункт В? Запытайцеся ў Google. Google ведае ўсё. google_map

Ваша мара – гэта пабачыць далёкія мацярыкі? А больш за ўсё хочацца пабачыць, як там, у ЗША? Квіток на самалёт дарагі, а вось аўтаспын – гэта тое, што вам падыходзіць? Тады вам патрэбна мапа! Пры чым самая падрабязная.

Уявім, што вы жадаеце патрапіць зь Менску ў Нью-Ёрк, але ж ня ведаеце, якую дарогу вам выбраць, каб дабрацца хутчэй ці каб, наадварот, паглядзець на ўсе самыя прыгожыя месцы, якія будуць вам трапляцца. Зьвярніцеся да Google Maps. Гэты сайт вам падкажа.

Вы атрымаеце самыя падрабязныя парады, як праехаць праз усю Эўропу. А падарожжа павінна прайсьці  спакойна і прынесьці толькі задавальненьне!

Але ж вось незадача! Праехаўшы праз усю Польшчу, Нямеччыну, частку Галяндыі ды Францыі, дабраўшыся да мора, вы даходзіце да пункту 23 парадаў ад Google. Здаецца, самага вясёлага пункту. А вось, што ён кажа:

«Самастойна пераплывіце Атлянтычны Акіян». 

Так што, калі вы ўсё ж такі вырашыце скарыстацца Google Maps, то памятайце, што трэба яшчэ з сабою ўзяць плыт ці выратавальнае кола :).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0641 seconds.