Сабакі будуць сачыць за індыйскімі студэнтамі на іспытах

Выпрабаваньне новага спосабу кантролю за студэнтамі ў час іспытаў пачалося ва ўнівэрсытэце індыйскага горада Патны.

Да нядаўняга часу гэтая функцыя адсочваньня «злосных студэнтаў» трымалася на плячох паліцыі, паведамляе Інтэрфакс

Як адзначаюць, у першы дзень экспэрымэнту парушальнікаў парадку ня было, але студэнты заўважна нэрваваліся. Некаторыя прызналіся, што не маглі засяродзіцца з-за прысутнасьці сабакаў. 

Новы мэтад выпрабоўваецца менавіта ва ўнівэрсытэце горада Патны, бо мясцовыя студэнты найбольш славяцца сваім уменьнем сьпісваць у самых складаных сытуацыях.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.