"А ну-ка, дзяўчаты"

29 сакавіка ў актавай залі ліцэя БДУ прайшоў конкурс сярод інтэрнатаў унівэрсытэту "А ну-ка, дзяўчаты", які звычайна называюць "Міс вясна". Самыя прыгожыя дзяўчыны прадстаўлялі свае інтэрнаты. Кожная з іх марыла аб перамозе. Але "Міс дасканаласьцю" магла стаць толькі адна.

Канкусанткі

Гэта ня проста конкурс на самую мілую мардашку. Тут дзяўчыны мусілі праявіць сябе як рознабакова разьвітых асоб. Бо праграма складалася з трох конкурсаў: візытка, кліп і творчая частка.

Тлумачу. Спачатку дзяўчына прадстаўлялася. Зразумела, што гэта трэба было зрабіць як мага больш арыгінальна. Трэба ж неяк вылучыцца з агульнай масы.

Было бачна, што дзяўчыны вельмі хваляваліся. Ну канешне, як тут ня будзеш хвалявацца, калі на цябе глядзяць адразу дзьве тысячы вачэй, ды яшчэ й кожная група падтрымкі спадзяецца на перамогу менавіта сваёй прыгажуні :)

Далей кліп. Тут трэба было прапанаваць сваю інсцэніроўку да пэўнай песьні. Адзначу, што ў гэтых нумарах удзельнічалі ня толькі канкурсанткі, але й прадстаўнікі інтэрнатаў. Ой, дык вам тут кліпаў на любы густ: ад эксцэнтрычнага "Sex bomb" да лёгкіх і рамантычных гукаў французскай шарманкі, ад "песняроўскага" "Біла дзеўку маці..." да загадкавага "Era". У творчай частцы  многія дзяўчыны сьпявалі, нехта танчыў, карацей, тут ужо, як кажуць, хто, на што здольны. Асабліва запомніўся танец з распрананьнем адной  з канкурсантак :)

У паўзах паміж конкурсамі выступалі артысты. Ня буду распавядаць пра пародыі на расейскіх Губіных, а лепш адзначу саліста гурта "Моцарт". Ён выйшаў на сцэну, і тут нечакана высьветлілася, што "дыск не чытаецца". Але хлопец не разгубіўся. І прапанаваў залі сьпець акапэльна "Купалінку". О, гэта цудоўна, калі з вуснаў тысячы людзей адначасова чуеш гукі: "Купалінка, цёмная ночка..."!

І вось самы напружаны мамэнт. Хто ж пераможа? Прыз глядацкіх сымпатыяў атрымоўвае Аксана Ліцкевіч з інтэрнату №10... І ўвага! "Міс даскналасьцю БДУ-2007" становіцца... Заля заціхае, вядучы урэшце вымаўляе: "Кацярына Лін!" Такім чынам Каця Лін з інтэрнату №5 атрымоўвае галоўны тытул. А разам з тытулам забірае свой прыз - гэта падарожжа ны дызельным цягніку "Менск-Кіеў-Менск":) Нашы віншаваньні!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0622 seconds.