Праца для валянтэраў у Францыі

Для тых, хто вывучае франзускую мову і жадае палепшыць свае веды пабываўшы ў Францыі «Ліга дабраахвотнай працы моладзі» прапануе вандроўку ў Францыю.

Працягласьць праекту - 1 месац.

Месца вандроўкі - Кляштар Божай маці Ло знаходзіцца на вышыні 910 м над узроўнем мора на паўднёвым усходзе Францыі ў 20 км ад сталіцы дэпартамэнта Верхнія Альпы горада Гап.

Валанцёры працуюць 6 дзён на тыдзень і маюць на тыдні 1 поўны выходны.

Працоўны дзень складае блізу 6 гадзінаў. Праца заключаецца ў дапамозе пэрсаналу ў рэстарацыі альбо гасьцініцы. У праграме таксама прадугледжаны курсы французскай мовы 2 разы на тыдзень па 3 гадзіны. Валянтэрам будзе прадастаўлена бясплатнае харчаваньне, пражываньне і страхоўка.

Аплочваюцца выдаткі на праезд аўтобусам ці цягніком. Заробак і кішаньковыя не прадугледжаны.

Патрабаваньні да кандыдатаў: валоданьне французскай мовай, узрост ад 18 да 27 год і матывацыя. 

Больш падрабязная інфармацыя і анкета ёсьць на сайце «Лігі дабраахвотнай працы моладзі»  

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.