Латвійскія робаты пакажуць, на што здольныя

У Тэхнічным унівэрсытэце Рыгі 27-га і 28-га сакавіка будзе ўпершыню праходзіць выстава «Robotika-2007» – адзін з найбольш буйных асьветніцкіх праектаў для моладзі. Дэвіз выставы – «Веды – творча і цікава!»

Латвійскія робаты пакажуць, на што здольныя

Праект арганізаваны студэнцкім парлямэнтам РТУ і грамадзкай арганізацыяй «Qulaity Dragons». Арганізатары распавядаюць, што ідэя правесьці спаборніцтвы робатаў нарадзілася паўтары гады таму. Зараз энтузіястам атрымалася ажыцьцявіць яе. «Робатыка – дысцыпліна, якая аб'ядноўвае інтэлект мастака й веды мэханіка», - лічаць арганізатары выставы. Факультэты РТУ падрыхтавалі стэнды са сваімі экспанатамі, якія распавядуць аб накірунках ведаў, якія атрымліваюць студэнты.

У рамках мерапрыемства пройдзе тэхналягічны форум, дзе выступяць навукоўцы, адбудзецца прэзэнтацыя латвійских прадпрыемстваў. Маладыя наведвальнікі змогуць даведацца, што вырабляюць прадпрыемствы краіны, якія прафэсіі найбольш запатрабаваныя.

Упершыню ў Латвіі пройдуць спаборніцтвы робатаў. Удзельнікі спаборніцтваў павінны вырабіць робата, які павінен самастойна прайсьці трасу, пазначаную чорнай лініяй шырынёй 15 мм. Мэта робата - дабрацца да канца трасы за кароткі тэрмін і зь мінімальнай колькасьцю парушэньняў. Для удзелу ў спаборніцтвах запрошаны студэнты Тэхнічнага унівэрсытэта з Таліна – там такія спаборніцтвы праходзяць ужо пяты год. З латвійскага боку будуць удзельнічаць вытворцы робатаў з Латвійскага сельскагаспадарчага унівэрсытэта, Латвійскага унівэрсытэта, Рыскага тэхнічнага каледжа, Вышэйшай школы з Рэзэкнэ, рыскія школьнікі.

«Электроніка – сама па сабе цікавая навука, якая дазваляе рэалізаваць шматлікія ідэі. Акрамя таго, гэта выклік – вырабіць свайго першага робата, удзельнічаць і перамагчы», - кажа студэнт-другакурснік РТУ Марціньш Эргліс. Арганізатары разьлічваюць, што выстава паслужыць абуджэньню ў моладзі зацікаўленасьці да тэхнічных навук, а таксама будзе спрыяць сувязям паміж тэхнічнымі навучальнымі ўстановамі. Немалаважна, што і ўдзел і ўваход на выставу - бясплатныя.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.