Кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША завялі старонкі ў MySpace
Кандыдаты на пост прэзыдэнта Злучаных Штатаў завялі ўласныя старонкі ў звышпапулярнай сацыяльнай сетцы MySpace.
Сайт MySpace сёньня зьяўляецца адным з самых папулярных у сьвеце, ён уключае ў сябе блогі, інтэрнэт-пэйджар, службы аб'яў, чаты і разнастайныя "сацыяльна-арыентаваныя" сэрвісы.
Нядаўна ў MySpace зьявіўся адмысловы разьдзел Impact Channel, у якім зьмешчаныя пэрсанальныя старонкі кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША.
У сэкцыі Impact Channel разьмешчаная інфармацыя аб дзесяці кандыдатах, якія будуць прэтэндаваць на пост прэзыдэнта Злучаных Штатаў падчас выбараў у 2008 году.
У прыватнасьці, у разьдзеле Impact Channel утрымліваюцца біяграфічныя дадзеныя, фатаграфіі і відэаролікі Хілары Клінтан, Крыса Додда, Джона Эдвардса, Рона Крысо, Барака Обамы і іншых.
Нядаўна адмысловы канал, прысьвечаны будучыняй выбарам прэзыдэнта ЗША, быў сфармаваны на сайце відэасэрвіса YouTube.
Акрамя таго, большасьць кандыдатаў вядуць уласныя блогі, на якіх дзеляцца думкамі і намерамі з карыстальнікамі інтэрнэту.