Катэдры БДУ на базе Акадэміі навук

На базе інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук створаныя катэдры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Сумесны загад падпісалі сёньня прэзыдэнт НАН Міхал Мясьніковіч і рэктар БДУ Васіль Стражаў. Пакуль іх будзе чатыры - катэдра кампутаровых сыстэмаў апрацоўкі і абароны інфармацыі, прыкладной воптыкі, агульнай і неарганічнай хіміі, клеткавай біялёгіі і біяінжынэрыі. Такім чынам, сфэра ўзаемадзеяньня дзьвюх установаў - навуковай і адукацыйнай - ахоплівае прыярытэтныя напрамкі навукі - інфармацыйныя, хімічныя, біялягічныя тэхналёгіі і фізыку.

Паводле словаў прэзыдэнта НАН Міхала Мясьніковіча, гэтая ініцыятыва паспрыяе яднаньню акадэмічнай навукі і навукі вышэйшай школы, дасьць магчымасьць больш эфэктыўна рыхтаваць кадры вышэйшай кваліфікацыі і рэалізоўваць сумесныя навуковыя праекты.

Віцэ-прэзыдэнт НАН Анатоль Лесьніковіч адзначыў, што такі мэтавы падыход стане асновай для сумеснага фінансаваньня навуковых тэмаў і дзяржаўных праграмаў, выключыць дубляваньне працаў.

Паводле belta.by
Jaryk 00:00, 10/02/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4813 seconds.