У вёсцы пад Менскам затрымалі каля 30 студэнтаў
Сёньня ў адным з дамоў вёскі Лугавая Слабада міліцыя затрымала каля 30 студэнтаў. У 16.00 міліцыянты і людзі ў цывільным уварваліся ў будынак, дзе сабраліся хлопцы і дзяўчаты.
Прысутныя сабраліся ў адіным пакоі і спаслаліся на тое, што сьвяткуюць у гэтым катэджы дзень народзінаў. Але пасьля перапісу пашпартных дадзеных студэнтаў завялі ў аўтазак і адвезьлі ў РАУС Менскага раёну.
Міліцыянты спасылаюцца на тое, што нібыта суседзі паскардзіліся на вялікую колькасьць людзей у суседнім доме, а таксама на тое, што нібыта маюць зьвесткі пра нелегальныя алькагольныя вырабы і наркатычныя сродкі ў гэтым будынку.
Каментары праз FACEBOOK